Сёння адбылася пазачарговая сесія Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў, якая зацвердзіла ў пасадзе старшыні райвыканкама Аляксандра Яхнаўца.

Згодна з заканадаўствам, гэта адбылося пасля прызначэння яго старшынёй аблвыканкама Барысам Батурай па ўзгадненні з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аляксандра Яхнаўца дэпутацкаму корпусу прадставіў Барыс Батура.

На пасяджэнні прысутнічаў былы старшыня райвыканкама Фёдар Дамаценка. Заўтра наш сайт змесціць інтэрв’ю з ім, якое былы кіраўнік Маладзечанскага раёна даў нашаму выданню.

Аддзел інфармацыі.

4.03.2013.Раней адкладзеная сесія Маладзечанскага райсавета адбудзецца заўтра

1.03.2013.Сесія Маладзечанскага раённага Савета перанесеная

1.03.2013.Біяграфія новага старшыні Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Яхнаўца

28.02.2013.Прызначаны старшыня Маладзечанскага райвыканкама – Аляксандр Яхнавец

28.02.2013.Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Фёдар Дамаценка прызначаны памочнікам прэзідэнта (+фота)