У нядзелю, 10 сакавіка, завяршыўся раённы агляд-конкурс калектываў мастацкай самадзейнасці клубных устаноў Вілейшчыны.

 Называўся ён “Наш клуб – талентаў кузня”. Пачаўся агляд-конкурс 24 лютага. Падчас яго сваю праграму дэманстравалі сельскія Дамы культуры і клубы. Ацэньвала іх выступленне журы, якое складалася з прадстаўнікоў аддзела культуры і раённага метадычнага цэнтра.

А ўзнагароджанне лепшых адбудзецца падчас свята на Сёмуху, якое адбудзецца ў Сцешыцах.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта www.belpost.by