Яго будаўніцтва запланаванае да юніёрскага чэмпіянату Еўропы па пляжным валейболе, які пройдзе ў Маладзечне з 29 жніўня па 3 верасня.

Цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва двух новых пляцовак для пляжнага валейбола, трыбун на 1,2 тысячы месцаў, спецыяльных памяшканняў для спартсменаў, аўтастаянак.

Стадыён будзе пабудаваны на тэрыторыі гарадскога парку. Тут ужо размешчаныя шэсць пляцовак для пляжнага валейбола, на якіх падчас юніёрскага чэмпіянату будуць ісці трэніроўкі. Спартыўныя баталіі будуць праходзіць на новых пляцоўках.

Дарэчы, спартсмены прыедуць у Маладзечна больш чым з 30 краін.

Паводле БелТА.

Даведка “РГ”. Праектна-каштарысная дакументацыя. Комплекс дакументаў, якія раскрываюць сутнасць праекта і якія змяшчаюць абгрунтаванне яго мэтазгоднасці.

Фота realt.onliner.by

Чытайце на гэтую ж тэму:

9.02.2013.Стадыён для пляжнага валейбола з’явіцца ў Маладзечне