Раніцай у чацвер, 14 сакавіка, 45-гадовы кіроўца “Пежо-306” па вуліцы Віленскай ехаў на пуцеправод.

Пры пад’ездзе да нерэгуляванага абазначанага пешаходнага перахода ён не прапусціў пешахода – 35-гадовую жанчыну.

Пешаход атрымала цяжкія пашкоджанні. Яна была нецвярозая, паведаміў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі Сяргей Бартош.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Зоя ХРУЦКАЯ.