15 сакавіка 1994 года была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Да гэтай даты прымеркаванае апытанне.

Аляксандр Зубрыцкі, слесар:

– Права на жыццё, на бясплатныя лекі. Нават права на свабоду часам не хапае, хоць і жывём у свабоднай краіне.

Таццяна Котава, пенсіянерка:

– На першым месцы, канешне, права на бясплатнае лячэнне і абслугоўванне ў бальніцы. Не ўсе могуць сабе дазволіць платную адукацыю, таму важна мець такое права.

Арцём Алянцей, студэнт:

– Я мяркую, што галоўнае – гэта права на жыццё, на адукацыю. А мне, як студэнту, важна права на льготны праезд у аўтобусе.

Таіса Курсава, пенсіянерка:

– Ёсць розныя правы, але я лічу, что галоўнае, каб была справядлівасць. Будзе справядлівасць – і правы будуць ажыццяўляцца.

Алена Карквеліс, студэнтка:

– Самае галоўнае для мяне – гэта права на жыццё, на свабоду  і на адпачынак, вядома.

Ксенія Харашайла, навучэнка:

– Я думаю, што галоўнае для студэнтаў і навучэнцаў – права на сон, а таксама на адукацыю і адпачынак.

Іван Бубен, ахоўнік:

– На мой погляд, чалавек павінен мець права на годную працу і добры заробак.

Падрыхтавалі Вольга ЮРКЕВІЧ, Ілля САНЬКО.