У суботу, 23 сакавіка, жыхарка Алёхнавічаў, як звычайна, ішла на працу. Раптам яе дагнаў незнаёмы мужчына і прыставіў да горла нож.

Жанчына падумала, што ён жартуе. Пачала яму казаць: “Ты што, жартуеш?” Мужчына прыціснуў яе да сябе яшчэ мацней.

Жанчына дакранулася да прадмета, які быў прыстаўлены да горла, і зразумела – гэта нож.

Яна надта спужалася, кінула сумку і ўцякла.

Мужчына дастаў з сумкі кашалёк і забраў адтуль ўсе грошы, пасля выкінуў яго разам з нажом.

Жанчына адразу звярнулася ў міліцыю. Праз некалькі гадзін 27- гадовы жыхар вёскі Гарадок быў знойдзены. Ён ужо пад вартай.

Пра гэта паведаміў следчы па асабліва важных справах Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Марына Рагінская.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота pics.photographer.ru.