У суботу, 23 красавіка, а 11 гадзіне раніцы загарэўся пакой у дзевяціпавярховым інтэрнаце па вуліцы Францішка Скарыны.

 – Калі прыехалі выратавальнікі, на трэцім паверсе з акна пакоя  ішоў  чорны дым, – кажа інспектар прапаганды і навучання Маладзечанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова.

Пажарныя выратавалі  34-гадовую жанчыну, якая нідзе не працуе і з’яўляецца інвалідам другой групы.

Брыгада “хуткай дапамогі” даставіла яе ў рэанімацыйнае аддзяленне Маладзечанскай ЦРБ з апёкамі цела і траўмамі. Цяпер стан пацярпелай здавальняючы.

Падчас пажару выратавальнікі эвакуявалі 20 чалавек, якія ў гэты час знаходзіліся ў інтэрнаце на трэцім паверсе і вышэй.

Агонь пашкодзіў шафу, тэлевізар, мікрахвалевую печ, а таксама закурыліся сцены.

Папярэдняя прычына пажару ўстанаўліваецца.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота 112.by