У лютым суд Маладзечанскага раёна асудзіў жыхара Радашкавічаў на сем з паловаў гадоў пазбаўлення волі.

Днём 2 кастрычніка Уладзімір піў са сваёй сужыцелькай. Падчас застолля яны пасварыліся. Мужчына ўдарыў жанчыну нажом у шыю, зачапіўшы вену.

Жанчына загінула.

Абвінавачаны распавёў, што ў той дзень за сталом была яшчэ і суседка. Яны ўтраіх пілі віно. Калі сужыцелька вярнулася, правёўшы суседку, паміж імі завязаўся канфлікт. Жанчына сядзела за сталом, а Уладзімір рэзаў нажом хлеб.

І раптам ударыў жонку.

На судзе абвінавачаны заявіў, што не памятае, як усё адбылося, і што ён не хацеў забіваць жанчыну. Але суд палічыў гэтыя довады няслушнымі: ён біў нажом, прычым у шыю.

Уладзімір сам пабег да суседкі і папрасіў выклікаць міліцыю.

На судзе ў ролі пацярпелай выступіла дачка загінулай. Яна распавяла, што яе маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў, але яны падтрымлівалі адносіны, часам прыязджала да яе. Бачыла, што паміж маці і яе сужыцелем часта былі спрэчкі, яны выпівалі, а ў маці заўважала сінякі.

Участковы міліцыянер, які прыехаў на выклік, распавёў, што яго сустрэла суседка загінулай. У гэты час выйшаў Уладзімір і падаў рукі для наручнікаў. Ён сказаў, што, здаецца, забіў сваю жонку. А хацеў яе толькі папужаць.

Дачка абвінавачанага распавяла, што ў пары былі канфлікты, яна часта бачыла бацьку з падрапаным тварам.

Абвінавачанаму 48 гадоў. Ён жыхар Радашкавічаў. Працуе жывёлаводам. Разведзены. Раней судзімасцяў не меў.

Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на сем з паловай гадоў у выпраўленчай калоніі узмоцненага рэжыму.

У яго сіндром залежнасці ад алкаголю з актыўнай формай залежнасці, ад чаго яго будуць прымусова лячыць.

Сяргей ГАБРУКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота images.suite101.com.