Спыненне дыверсантаў, замініраванне сельсавета, тушэнне пажару ў школе – усё гэта можна было ўбачыць 25 і 26 сакавіка на Мядзельшчыне.

Усё было не па-сапраўднаму. Гэта праходзіла штабная трэніроўка з органамі ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны.

Падчас яе адпрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння сілавых структур са штабам раёна тэрытарыяльнай абароны і мясцовымі органамі ўлады.

Напрыклад, можна было пабачыць, як  на мосце ля вёскі Сваткі затрымліваюць дыверсійна-разведвальную групу, у Сватках праводзяць эвакуацыю з “замініраванага” будынка сельвыканкама.

Давялося эвакуіравацца і педкалектыву Мядзельскай СШ №1. Там адпрацоўвалі тушэнне пажару ў актавай зале і знішчэнне ачага хімічнага паражэння.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.