У пятніцу, 29 сакавіка, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусцила ў абарачэнне картку з арыгінальнай маркай “250 гадоў з часу пабудовы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Касцяневічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.”.

Тыраж карткі складзе 60 тысяч экзэмпляраў. – Памятнае гашэнне спецыяльным штэмпелем пройдзе 2 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі “Вілейка-4”, якое размешчанае ў будынку вузла паштовай сувязі, – расказаў намеснік начальніка Вілейскага РВПС Ігар Скок. – Гашэнне будзе праводзіцца на працягу працоўнага дня.

Спецыяльнае памятнае гашэнне арганізуецца ведамствам паштовай сувязі ў гонар выдатнай падзеі або памятнай даты. Робіцца створаным для кожнага выпадку мастацкім штэмпелем у строга абмежаваны час.

Падчас гашэння на марку наносіцца адбітак штэмпеля. Пасля гэтага яна становіцца аб’ектам калекцыянавання для філатэлістаў. Таксама можа выкарыстоўвацца як звычайнае паштовае адпраўленне.

Аддзел інфармацыі.

Фота belpost.by.