“РГ” параўнала кошты на самыя папулярныя тавары бытавой хіміі і сродкі асабістай гігіены ў супермаркетах, спецыялізаваных крамах, на рынку і ў інтэрнет-краме.

У васьмі з дзевяці выпадкаў лідзіруюць па таннасці тавараў спецыялізаваныя крамы. Але і тут цэны неаднолькавыя. Напрыклад, розніца на дэзадарант дасягае чатырох тысяч рублёў.

А вось калі купіць пральны парашок у супермаркетах, то сямейны бюджэт пацерпіць яшчэ менш. Гэты тавар тут нават танней, чым у спецыялізаваных крамах.

 “На рынку танней” – міф

Пахадзіўшы па рынку я, мякка кажучы, была здзіўленая. У шок мяне прывёў кошт гелю для чысткі “Domestos”. На рынку ён каштуе амаль на 18 тысяч даражэй, чым у самай дарагой спецыялізаванай краме. Не раю купляць на рынку таксама пральны парашок і папяровыя насоўкі – яны там таксама найдаражэйшыя.

Каб знайсці неабходныя мне тавары, давялося абысці ўвесь рынак. Я знайшла ўсяго тры шапікі, дзе прадаюць “мыльна-бурбалачнае”, і ўсе яны на вуліцы. Патрэбны дэзадарант я так і не знайшла.

Некаторым прасцей заказаць прадукты раз на тыдзень па інтэрнэце і спакойна чакаць – усё прывязуць да канапы.

Кошты ў інтэрнэт-крамах у сярэднім на дзве тысячы рублёў ніжэйшыя, чым у супермаркетах, але без дастаўкі. Тым не менш, калі набраць шмат тавараў, дастаўка абыдзецца танна.

Эканомія ў тыдзень – 43 тысячы

Паводле нашых падлікаў, за адзін месяц можна зэканоміць 43 тысячы рублёў на бытавой хіміі, калі купляць па самых нізкіх цэнах.

Крама

Пральны парашок “Мара”, 2кг

Гель для посуду “Fairy”, 500мл Гель для чысткі “Dome-stos“, 1л Парашок для чысткі “Comet”, 500г
Сярэдні кошт у спецы­ялізаваных крамах 34 750 14 200 31 000 8 700
Сярэдні кошт
у супермаркетах
35 100 15 900 36 100 9 950
Кошты на рынку 38 500 16 300 43 500 10 000
Кошты ў інтэрнэт-
крамах
37 200 15 500 23 200 9 500
Крама Мыла “Palmoliv”,   90г Шампунь “Head&Shoulders”, 200мл Насоўкі “Ruta”, 10шт Дэзадарант “Fa. Double power fresh”, 150мл
 Сярэдні кошт у спецы­ялізаваных крамах  6 850  28 100  1 000  20 900
 Сярэдні кошт
у супермаркетах
 8 300  30 350  1 150  23 200
 Кошты на рынку  8 600  32 700  1 300  –
 Кошты ў інтэрнэт-
крамах
 8 200  31 200  1 250  32 800

Ганна ШАКЕЛЬ, школа маладога журналіста.

Фота  vsezdorovo.com