Будаўніцтва праходзіць паралельна з праектаваннем, паведаміў Мікалай Шрымф,  начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме Маладзечанскага райвыканкама.

Па яго словах, цяпер праводзіцца тэндар па выбары пастаўшчыка спецыяльнага пяску для пляжнага валейбола.

Магчыма, пясок будзе завезены з Гомеля або Гродзенскай вобласці. Мясцовы пясок не падыходзіць для пляцоўкі, бо яго структура і пыльнасць не адпавядаюць параметрам: велічыня пясчынак перавышае норму.

Усяго плануецца завезці 700 кубоў пяску (гэта прыкладна 105  аўтамабіляў КАМАЗ).

Пакуль рыхтуецца месца пад пляцоўку, пазней пачнецца праца над будынкам амфітэатра, трыбуны якога будуць налічваць 1500 месцаў.  

На фота – план стадыёна, які сёлета з’явіцца ў горадзе.

Дар’я СПЕВАК.

Фота з архіва “РГ”.