За красавік на Валожынчшыне затрымалі дваіх кіроўцаў, якія паўторна трапляліся нецвярозымі, калі былі за рулём.

18 красавіка ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах да жыхара Мінска, якога затрымалі на трасе Мінск-Гродна на тэрыторыі Валожынскага раёна.

19 красавіка ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах да жыхара Івянца, кіроўцы аўтамабіля “ВАЗ”. Ён таксама другі раз трапіўся нецвярозым за рулём.

Аляксей Ярашэвіч, начальнік штаба Валожынскага РАУС.