27 красавіка прайшоў трэці, заключны тур чэмпіянату раёна па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?” гэтага сезону.

У Мядзельскай сярэдняй школе №1 сабраліся 19 каманд з 16-ці ўстаноў адукацыі раёна. Выяўлялі лепшых яны у дзвюх гульнях: “Медыяазбука” і “Што? Дзе? Калі?”, паведаміла загадчыца раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі Ганна Саўчык.

Па выніках усіх трох тураў вызначыўся чэмпіён раёна. Гэта каманда “Матрыкс” з гімназіі-інтэрната Мядзела. На другім месцы яшчэ адна каманда гімназіі, складзеная з маладзейшых вучняў  – “Матрыкс-М”. Трэцяе месца на рахунку прадстаўнікоў сярэдняй школы №2 Мядзела, каманды “Піраміда”.

Пераможцы атрымалі пераходзячы кубак – “Мудрую саву”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Калаж “Рэгіянальнай газеты”