У зале выстаў імя Сілівановіча краязнаўчага музея 8-га мая а 17-й  гадзіне адкрываецца выстава “Вілейшчына на фотаздымках Віталя Раковіча”.

Аб гэтым нашаму выданню паведаміла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава.

Віталь Раковіч – удзельнік і лаўрэат конкурсаў у Беларусі і за яе межамі. Правёў дзесяткі персанальных выстаў. На выставе будуць прадстаўлены работы, на якіх можна будзе пабачыць архітэктурныя помнікі Вілейшчыны, прыгожыя мясціны зямлі над Віліяй.

Віталь Раковіч. Вілейка, касцёл Узвіжання Святога Крыжа:

Аддзел інфармацыі.

Фота ztravel.by.