Яе ліквідавала група размініравання спецпадраздзялення “Алмаз”.

Здарэнне адбылося 30 красавіка, за два дні да адкрыцця парку імя Перамогі.

30 красавіка вечарам, каля 19:50 школьнікі, якія гулялі ў парку, знайшлі там гранату Ф-1. Яны расказалі пра гэта нараду дэпартамента аховы, які праязджаў непадалёк.

Яны паведамілі пра гранату ў райаддзел міліцыі. Міліцыя – ў ваенкамат, адкуль і паступіла паведамленне ў МНС.

Потым паведамленне пра гранату накіравалі ў Мінск, у групу размініравання спецпадраздзялення “Алмаз”. Каля 22 гадзін “Алмаз” прыехаў і знішчыў яе.

Пра гэта распавёў Сяргей Гладкі, намеснік начальніка па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і па грамадзянскай абароне маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Якіх часоў граната, пакуль не ўдакладняюць.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота fedpress.ru.