Каля 8.30 4 мая адбыўся пажар у вёсцы Рамейкі.

У выніку пажару агнём знішчаны дах хлява 6 на 30 метраў, ён выгараў знутры.

– У момант пажару ў хляве знаходзіўся гаспадар, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк. – Нашы супрацоўнікі выцягнулі мужчыну з пабудовы. Ён дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Полымя не паспела перакінуцца на дом, што знаходзіўся побач.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота g1.nh.ee