“РГ” адказвае на пытанне чытача.

Удакладняе дырэктар Маладзечанскага аўтобуснага парка Яўстафій Каравай.

Да могілак у Лазаўцы можна дабрацца ад Старога Места. Будуць хадзіць пяць аўтобусаў праз кожныя 12 хвілін ад 9 гадзін раніцы да 5 гадзін вечара.

Да могілак у Насілава можна дабрацца, сеўшы на аўтобусы №7 альбо №7а і перасеўшы на №6 ці №5 каля Палаца культуры ці ў Зялёным Гарадку.

Да старых могілак каля Парашкоў можна дабрацца на аўтобусах №2, №5, №12 і №20.

Расклад аўтобусаў на Радаўніцу

Аддзел інфармацыі.

Фота Настассі РОЎДЫ.