Гэты здымак зроблены ў 1951 годзе. Вілейка, школа №1, 4 клас.

Захаваўся ён у мінчанкі Тамары Аляксандраўны Усціновіч. На здымку яна побач з настаўніцай Вольгай Восіпаўнай Малафеевай (Астапавай).

Вользе Восіпаўне пайшоў 88 год. З цеплынёй успамінае ўсіх сваіх выхаванцаў, з якімі дзялілася ведамі 43 гады, працуючы настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школе.

Адгукніцеся, хто пазнаў на гэтым здымку сябе альбо сваіх родных, знаёмых. 

Леанід РУСАК, Маладзечна.
Фота забяспечана Леанідам Русаком.