18 мая ў райцэнтры пройдзе шостае рэгіянальнае свята-конкурс разьбяроў па дрэве “Разьбы зачараванне”. У ім прымуць удзел майстры з розных куткоў вобласці.

Пройдуць конкурсы на хуткасць і якасць выканання твору, выстава-продаж прац удзельнікаў конкурсу. Выступяць калектывы мастацкай самадзейнасці Мядзельскага раёна.

Лепшых разьбяроў вызначаць у адзінаццаці намінацыях.

Пройдзе свята на плошчы Шаранговіча. Пачатак – у 11.00

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота kimpress.by