Штогодні рэгіянальны фестываль-конкурс малыдых выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” пройдзе 9-га чэрвеня ў маладзечанскім амфітэатры.

Пра гэта нам расказала дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Ганна Уладыка.

Сёлетняй адметнасцю фэсту стане не толькі сцэнічная пляцоўка – амфітэатр, пабудаваны да Дажынак-2011, але і час правядзення. Фактычна, “Адна зямля” будзе трэцім днём фестывалю Нацыянальнай песні і паэзіі “Маладзечна-2013”, які пачнецца 7 чэрвеня.

Фестываль, які ўпершыню прымала Маладзечаншчына ў 1999 годзе ў Чысці, будзе праводзіцца ўжо ў 15-ы раз. Папярэдні прымала суседняя Вілейка.

Сёння ў Маладзечне прайшло арганізацыйнае пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні фэсту, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзелаў культуры рэгіёну.

У фестывалі прымуць удзел выканаўцы чатырох узроставых груп. Малодшым удзельнікам можа быць 9 гадоў, старэйшым – 30.

У межах фестывалю пройдзе і выстава майстроў народных промыслаў. Тым, хто хоча прыняць удзел у выставе, трэба звяртацца ў аддзелы культуры сваіх райвыканкамаў.

Мінулагодні уладальнік Гран-пры маладзечанец Артур Міхайлаў:

Аддзел інфармацыі.

Фота “РГ”.

Канкурсантаў “Адной зямлі” можна смела адпраўляць на Еўрабачанне

Гран-пры “Адной зямлі” ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава (+відэа, дадаюцца фота)

“Адна зямля” запаліла не адну зорку. Наталля Салава