30 мая ў раёне прайшлі ўрачыстыя лінейкі з нагоды апошняга званка.

На іх першакласнікаў са школ, размешчаных у вёсках і гарадскіх пасёлках, чакалі падарункі — футбольныя мячы ад Беларускай федэрацыі футболу і ААТ “Белаграпрамбанк”. Уручылі іх у рамках акцыі “Падары дзіцяці футбольны мяч!”, якая праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Усяго на Мядзельшчыне мячы атрымалі 93 школьнікі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота ru.freepik.com