Апошняя дэкада мая была аддадзеная спаборніцтвам па футболу, у якіх прынялі ўдзел каля трох соцен вучняў старэйшых класаў. У распараджэнні хлопцаў апынуліся стадыёны СШ №1, СШ №9 і гімназіі №10.

Праграма круглагадовай спартакіяды школьнікаў горада і раёна сярод дзяржаўных устаноў сярэдней адукацыі змяшчае турніры па розных відах спорту. Гэта і футбол з баскетболам, і лёгкая атлетыка з настольным тэнісам, і некаторыя іншыя віды.

Групу “А” ўтварылі ўсе пяць гімназій горада, матчы праводзіліся па кругавой сістэме. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1. Гімназія №6.

2. Гімназія №10.

3. Гімназія-каледж.

Групу “B” склалі дванаццаць школ. Спачатку яны былі падзеленыя на 4 падгрупы па 3 каманды. Потым пераможцы падгруп працягнулі барацьбу ў фінальным турніры, дзе занялі такія месцы:

1. СШ №12.

2. СШ №5.

3. СШ №8.

4. Чысцінская СШ.

Група “C” аб’яднала пяць каманд з вясковых школ. Прызёрамі сталі:

1. Турэц-Баярская СШ.

2. Радашковіцкая школа-інтэрнат.

3. Маркаўская СШ.

Гульні абслугоўвалі дасведчаныя арбітры нацыянальнай катэгорыі Ігар Крук і Віктар Дзмітрачкоў, арбітры першай катэгорыі Сяргей Карыцька, Сяргей Матусевіч і іншыя. Метадыст фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі Анатоль Ішчанка выконваў абавязкі галоўнага суддзі турніру.

Судзейская калегія вызначыла лепшых гульцоў. З іх можна было б скласці нават сімвалічную зборную вучняў маладзечанскіх школ. Гэта такія юнакі, як Аляксей Вышынскі (гімназія №10), Філіп Філіповіч і Дзмітры Асанаў (абодва – гімназія №6), Арцём Бажко (гімназія-каледж), Герман Панкоў і Ян Дзмітрыеў (абодва – СШ №12), Аляксандр Палянскі (СШ №8), Уладзіслаў Гумянюк (гімназія №3), Станіслаў Штатгаус (Турэц-Баярская СШ).

Каманды-пераможцы і каманды-прызёры ўзнагароджаныя граматамі аддзела адукацыі райвыканкама, а лепшыя гульцы – вымпеламі аддзела па фізкультуры, спорту і турызму.

Сяргей ГАЙКОВІЧ.

Фота Аляксандры ПАРАХНІ.