Здарэнне адбылося ўчора, 3 чэрвеня, каля 5.00 у вёсцы Сукневічы.

Калі туды прыехалі выратавальнікі, дом ужо палаў. Але ўсе яго жыхары засталіся жывымі. Іх выратаваў пажарны апавяшчальнік.  

У тую ноч 46-гадовай гаспадыні не было дома. Яна паехала ў Смаргонь. Яе ж пяцёра дзяцей, сярод якіх двое непаўнагадовых, мірна спалі, як раптам іх разбудзіў пажарны апавяшчальнік.

Яны самі змаглі выбрацца з дома і патэлефанаваць у МНС.

Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі.

Цяпер сям’я будзе жыць у іншым месцы, якое выдзеліць прадпрыемства “Смаргоньлён”.

Паводле Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.