У лістападзе 2009 года 28-гадовы жыхар Маладзечна знайшоў боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны і прысабечыў іх.

Мужчына знайшоў

тры з паловай грамы кідальнага выбуховага рэчыва і шэсць патронаў

на месцы, дзе праходзілі баявыя дзеянні падчас вайны.

Боепрыпасы ён прынёс у дом, які знаходзіцца па вуліцы Меліярацыйнай. Мужчына захоўваў іх тры гады, пакуль у снежні 2012 года міліцыянеры не знайшлі патроны і выбуховае рэчыва падчас дагляду.

На судзе мужчына прызнаў сябе вінаватым.

Ён патлумачыў, што захоўваў боепрыпасы таму, што хацеў зрабіць з іх самалёцік.

Абвінавачаны працуе, раней не судзімы, жанаты. Яго жонка нідзе не працуе. Пара выхоўвае пяцігадовую дачку.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у захоўванні боепрыпасаў і прызначыў пакаранне: на працягу года ён мусіць штомесяц выплачваць дзяржаве 10% заробку, аднак не менш за адну базавую велічыню. Такім чынам, за год асуджаны выплаціць не менш за 1,2 мільёна рублёў.

Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фотаamur-rybalka.ru