Сустрэча былых аднакурснікаў Ашмянскага сельскагаспадарчага тэхзнікума (цяпер гэта каледж) запланаваная на суботу.

– Усіх сабралі, адна Люба засталася, – кажа стараста групы Ірына Кашчэц (дзявочае прозвішча). – Я ведаю яе толькі дзявочае прозвішча. Ведаю, што яна жыла ў Смаргоні па вуліцы Гастэлы, што цяпер жыве ў Маладзечне. Ёй цяпер каля 55 гадоў. Мы вельмі будзем чакаць!

Калі вы ведаеце Любоў Васілеўну Крыжэвіч, звяртайцеся ў рэдакцыю, каб атрымаць кантакт Ірыны Кашчэц.

Зоя ХРУЦКАЯ.