У чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе 9 чэрвеня адбыліся гульні чацвёртага туру. “Вілія” (Вілейка) правяла матч у гасцях з “Забудовай-2007”.

У чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе 9 чэрвеня адбыліся гульні чацвёртага туру. “Вілія” (Вілейка) правяла матч у гасцях з “Забудовай-2007”. Віляйчане саступілі камандзе з Чысці 2:4.

– Першы там мы прайгралі 0:3, – расказаў гуляючы трэнер “Віліі” Алег Гулевіч.— У другім тайме схапянуліся, гульня пайшла. Лік скарацілі да мінімуму 2:3. Былі моманты, каб забіць і трэці гол, але не шанцавала. А за хвілін пяць да заканчэння матчу ў нашы вароты прызначылі пенальці – і супернікі забілі чацвёрты гол.

“Вілія” мае ў сваім актыве толькі адно ачко і пасля чацвёртага тура апусцілася на апошняе месца ў турнірнай табліцы.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Наталлі ТУР.