У аўторак, 11 чэрвеня,  раніцай, у вёсцы Замасцяны Ашмянскага раёна здарыўся пажар.

– Пра тое, што з хаты ідзе дым, паведаміў выратавальнікам інспектар ДАІ, – кажа прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Наталля Жывалеўская.

На месца пажару выехалі выратавальнікі з Ашмянаў і Смаргоні.

Калі пажарныя прыехалі, мужчына ўжо быў на дварэ. Ён прачнуўся ад сігналу пажарнага апавяшчальніка і хутка выбег з хаты.

У выніку пажару згарэў дах дома, пашкоджаныя сцены і маёмасць.

Мужчыну 46 гадоў, нідзе не працуе. Суседзі сказалі, што вечарам ён выпіваў.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота 112.by