У пятніцу, 7 чэрвеня, каля вёсцы Праўжалы Івянецкага сельсавета адбылося ДТЗ.


Паехалі рабочыя на трактарах са спецыяльнымі каменеўборачнымі машынамі ўбіраць камяні з поля.  А такія машыны больш шырокія, чым звычайны трактар, і не могуць праехаць па вузкай дарозе, не заязджаючы на ўзбочыну.

Да таго ж на ўзбочыне растуць кусты. За адным з кустоў ляжаў чалавек. І кіроўцы не заўважылі яго з дарогі. Яны нават не зразумелі, што пераехалі яго.

Па дарозе назад яны заўважылі, што ў кустах ляжыць чалавек. Рабочыя падумалі, што п’яны мужчына проста заснуў.

Толькі ўвечары мясцовыя жыхары звярнулі ўвагу на нерухомае цела. Як высветлілі пасля, мужчына загінуў на месцы ад таго, што камнеўборачная машына праехалася яму па галаве.

Па словах мясцовых жыхароў, яны бачылі, як мужчына набываў алкаголь у краме. У той дзень у яго быў выхадны.

Справа накіраваная ў Следчы камітэт.

Пра гэта паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар Валожынскага райаддзела міліцыі Андрэй Жудрык.

Аляксандра ПАРАХНЯ, Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота agrotika.by