Каля дзвюх гадзін ночы 10 чэрвеня з двара дома ў Вілейцы ўкралі матацыкл “ММВЗ”.

Каштаваў той мільён 300 тысяч рублёў.

Крадзеж хутка раскрылі. Следча-аператыўная група ўстанавіла, што злачынства ўчыніў 17-гадовы жыхар вёскі Івонцавічы. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж. Матацыкл забраны.  

Па інфармацыі УУС Мінаблвыканкама.

Фота www.minskmoto.ru