Не прайшло і паўгода, як 26-гадоваму Юрыю вярнулі правы, і вось ён іх зноў пазбавіўся.

Днём 29 красавіка маладзён п’яным сеў за руль аўтамабіля “Сітраэн-Ксантыя” і рушыў па вуліцы Гарадоцкай. Там яго затрымалі дзяржаўтаінспектары.

Суд прызначыў пакаранне: забараніў кіраваць транспартам пяць год, а таксама абавязаў выплаціць 300 базавых велічынь (30 мільёнаў рублёў).

У 2009 годзе за парушэнне правілаў дарожнага руху яго пазбавілі правоў кіроўцы на тры гады. Тады ж выплаціў штраф у пяць мільёнаў рублёў.

У лістападзе 2012 яму вярнулі правы.

Мужчына жанаты, мае малое дзіця. Працуе грузчыкам.

Дзяніс Гірлоўскі,
памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.
Фота kazved.ru