У вёсцы Сцешыцы 23 чэрвеня адбудзецца раённае свята Сёмухі “Тройца, Тройца… – спеў даўніны ў карагодзе зеляніны!”. Пачнецца яно ў 13 гадзін.

У першай частцы свята пакажуць абрад “Кумленне”, прагучаць траецкія песні, у другой – будзе канцэртная праграма.  

– Яна будзе насычана гумарам і цудоўнымі канцэртнымі нумарамі, – паведаміла метадыст Вілейскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Тамара Тышкоўская. – Усяго будзе каля сарака нумароў ад калектываў і выканаўцаў клубных устаноў горада і раёна.

Удзельнікі свята пабачаць выставу народнай творчасці і вырабаў майстроў Вілейшчыны, для дзяцей арганізуюць гульнявую праграму.

Аддзел інфармацыі.

Фота www.flickr.com