Паведамленне паступіла выратавальнікам ад медсястры раённа бальніцы каля 21 гадзіны ў чацвер, 13 чэрвеня.

У бальніцу трапіў з апёкамі правай нагі вучань 4 класа.

10-гадовы хлопчык з вёскі Навасёлкі каля 18 гадзін гуляў на падворку з сябрам. Той кінуў у палаючую топку кармазапарніка напалову поўную бутэльку з бензінам, які застаўся ад запраўкі бензапілы.

З-за выбуху школьнік атрымаў апёкі 1-3 ступені правай нагі (на 9% цела). Яго шпіталізавалі.

Яго бацькі ў гэты час былі ў хаце.

Паважаныя дарослыя? Паводле статыстыкі, менавіта ў час летніх канікул павялічваецца колькасць здарэнняў, у якія трапляюць дзеці.

Паводле 112.by.