Здарэнне адбылося каля 16 гадзін у суботу, 15 чэрвеня каля помпавай станцыі ў Вязынцы.

Кіроўца легкавога аўтамабіля не даў рады на крутым павароце і з’ехаў у канал. Яго шырыня 14 метраў, глыбіня 3. Аўтамабіль быў у сямі метрах ад берага.

Відавочца паведамілі, што кіроўца сам выбраўся праз бакавое шкло. Але не змог даплыць да берага і патануў.

У 20.40 выратавальнікі знайшлі цела патануўшага.

Паводле 112.by.

Чытаць падрабязней: Мужчына, што загінуў у канале ў Вязынцы, ехаў па забароненай тэрыторыі.