Апоўдні ўчора, 19 чэрвеня, каля вайсковай часці загарэўся прычэп, загружаны кардонам.

Кіроўца адчапіў і адагнаў кабіну, каб полымя не перакінулася далей.

Як паведаміў інжынер інспекцыі дзярпажнагляду Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Шыманоўскі, гасіць полымя давялося каля 30 хвілін.

Прычына загарання ўстанаўліваецца.

Фота даслаў чытач “РГ” Павел КУРЦЭВІЧ.