Завершана яшчэ адно дасудовае расследаванне па справе аб забойстве 31 ліпеня 1991 года на мытным пасту Меднікі (Медзінінкай) – Каменны Лог семярых супрацоўнікаў паліцыі і мытні Літвы, паведаміла Генепрокуратура гэтай краіны ў пятніцу.

Злачынства пракуроры кваліфікуюць як злачынства супраць чалавечнасці, падазраванымі ў здзяйсненні гэтых дзей прызнаныя грамадзяне Расіі Андей Лакціёнаў, Чэслаў Млыннік і Аляксандр Рыжоў.

Да ліпеня пазамінулага года падазраваныя Андрэй Лакціёнаў, Чэслаў Млыннік і Аляксандр Рыжоў абвінавачваліся ў наўмысным забойстве сямі літоўскіх службовых асоб пры выкананні імі службовых абавязкаў.

Паводле звестак Генпракуратуры, істотны штуршок у расследаванні гэтай справы надалі прынятыя ў снежні 2000 года папраўкі да Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальнага кодэксу, якія палегчылі прымяненне крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы. Гэтыя папраўкі прадугледжваюць магчымасць завяршыць дасудовае расследаванне без удзелу падазраваных.

У ліпені 2011 года Віленскі акруговы суд задаволіў прашэнне Генпракуратуры аб прызнанні Лакціёнова, Млынніка і Рыжова падазраванымі у здзяйсненні злачынства, адказнасць за якое прадугледжваецца ў міжнародных дагаворах Літвы і асновах літоўскага Крымінальнага кодэкса.

Летам 2011 года Генпракуратура Літвы яшчэ раз звярнулася да расійскіх калег з просьбай аб прававой дапамозе ў ажыццяўленні крымінальна-працэсуальных дзеянняў у дачыненні да Лакціёнова, Млынніка і Рыжова – ім папрасілі ўручыць вызначэнне Віленскага ўчастковага гарадскога суда, растлумачыць правы падазраваных, прапанаваць даць паказанні па прад’яўленых абвінавачванняў.

Восенню 2012 года расейскія пракуроры адказалі, што ўсе падазраваныя з’яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, а паводле расійскага крымінальнай працэсу, грамадзяне краіны, якія здзейснілі злачынства за мяжой і вярнуліся назад могуць быць дапытаныя толькі пасля атрымання даручэння аб пераняцці крымінальнага пераследу разам з матэрыяламі крымінальнай справы.

Усе трое абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Рана раніцай 31 ліпені 1991 г. у выніку жорсткага нападу амапаўцаў на службовых асоб Літвы на КПП Меднікі (Медзінінкай) – Каменны Лог былі жорстка забіта сем чалавек – паліцыянты атрада хуткага рэагавання і інспектары Віленскай мытні Мытнага дэпартамента.

За гэтае злачынства пакуль асуджаны толькі адзін чалавек – вясной мінулага года Віленскі акруговы суд прызнаў грамадзяніна Латвіі Канстанціна Міхайлава (Нікуліна) вінаватым у меднікаўскай справе і прыгаварыў яго да пажыццёвага зняволення.

Літоўскія пракуроры абвінавачваюць у гэтым злачынстве яшчэ трох амапаўцаў – Андрэя Лакціёнова, Чэслава Млынніка і Аляксандра Рыжова. Выдадзены еўрапейскі ордэр на іх арышт.

Даведка “РГ”. Расстрэл літоўскіх мытнікаў і памежнікаў адбыўся у Медніках (памежны пераход Меднікі – Каменны Лог) раніцай 31 ліпеня 1991. Тады было расстраляна 7 літоўскіх афіцэраў. Да літоўскага вагончыка ноччу на 31 ліпеня пад’ехаў УАЗ, з якога выскачылі людзі ў камуфляжы. Па іх загадзе усе работніка мытнага паста леглі тварамі ў падлогу. Пасля гэтага ўсе былі забітыя стрэламі ў патыліцу. Былі застрэленыя таксама два паліцэйскія, якія пачулі стрэлы і спрабавалі ўмяшацца. Выжыў у бойні толькі Томас Шарнас, які атрымаў скразное раненне галавы і застаўся на ўсё жыццё інвалідам. Да гэтага часу асуджаны толькі адзін злачынца Канстанцін Міхайлаў (Нікулін), які служыў у ваенізаваным фарміраванні савецкага ОМОНа. Літва абвінавачвае ў датычнасьці да бойні трох савецкіх спецназаўцаў Андрэя Лакціёнава, Часлава Млынніка і Аляксандра Рыжова, якія цяпер хаваюцца на тэрыторыі Расіі.

Паводле ru.delfi.lt

Фота delfi.lt

1.08.2012.Літва аддала даніну памяці ахвярам расстрэлу на мяжы з Беларуссю ў Медніках