Заўтра, 27 чэрвеня, а 18.00, у канферэнц-зале цэнтральнай бібліятэкі імя Багдановіча пройдзе інтэлектуальнае шоу “Мой родны горад”.

Шоу прысвечанае Дню горада Маладзечна. У ім будуць удзельнічаць прадстаўнікі прадпрыемстваў і ўдзельнікі ветэранскіх арганізацый.

Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі Таццяна Закрэўская.

Аддзел інфармацыі.

Фота yandex.by