У пятніцу, 28 чэрвеня, раніцай, вадалазы выцягнулі цела 24-гадовага маладзёна, жыхара вёскі Наватворцы.

– Гэта здарылася на вадасховішчы каля вёскі Альковічы Ашмянскага раёна, – кажа прэс-сакратар Гродзенскага ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

Па словах сябра загінулага, маладзён вяртаўся з гасцей, вырашыў пакупацца. Нырнуў і больш не вынырнуў. Раніцай вадалазы дасталі яго цела з вады.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота newsinphoto.ru