У пятніцу, 28 чэрвеня, у аграгарадку Мураваная Ашмянка здарыўся пажар.

– Пра тое, што гарыць гарышча і дах дома, выратавальнікам паведаміла суседка, – кажа прэс-сакратар Гродзенскага ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

Цвярозы 44-гадовы мужчына спакойна спаў ў хаце. Скрозь сон ён пачуў сігнал апавяшчальніка. Падхапіўся ды выскачыў з хаты. Хуценька пабег да суседкі, каб яна выклікала выратавальнікаў.

У драўляным доме знішчаны дах і пашкоджаная маёмасць.  Дом не прыдатны для далейшага пражывання.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота upload.wikimedia.org