У восьмым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 3 ліпеня вілейская “Вілія” ў гасцях буйна прайграла аднаму з лідэраў чэмпіянату “Жодзіна-2007” – 0:5.

А ў дзевятым туры віляйчане нарэшце атрымалі першую перамогу ў чэмпіянаце. Дома 7 ліпеня яны перамаглі з лікам 4:3 каманду “Колас” (Чэрвенскі раён). Гэта перамога дазволіла “Віліі” пакінуць апошняе месца, цяпер каманда з Вілейкі ідзе трынаццатай.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота futbol-vmonitor.ru