Здарэнне адбылося ў чацвер, 11 ліпеня, паблізу прыпынку “Фестывальны”.

А 12 гадзіне ночы да станцыі якраз пад’язджала электрычка з Мінска. Маладзён сядзеў паміж пуцямі.

– Машыніст падаў папераджальны сігнал, але мужчына нават не зварухнуўся з месца, – кажа старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач.

Электрычка здзейсніла экстраннае тармажэнне, але маладзёна зачапіла. Ён загінуў на месцы.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота beon.ru.