Запрацаваў турыстычны партал Нарачанскага краю. На сайце myadel-tourism.by можна знайсці разнастайную інфармацыю аб турыстычных магчымасцях Мядзельшчыны.

На партале сабраныя звесткі пра Мядзельскі раён, аграсядзібы, здраўніцы. Можна пазнаёміцца з маршрутамі веласіпедных, водных, пешых і конных паходаў, размяшчэннем турыстычных стаянак, інфармацыяй пра музеі. Мажліва даведацца, дзе спыніцца на начлег і паабедаць, заправіць аўтамабіль, купіць лекі і атрымаць медыцынскую дапамогу, памяняць валюту.

На сайце маюцца інтэрактыўныя карты здраўніц, турыстычных стаянак, аграсядзіб.

Алесь ВЫСОЦКІ.

фота Алеся ВЫСОЦКАГА.