25 і 27 ліпеня 2013 года ў Мінску і вёсцы Плябань пройдуць прэзэнтацыі кнігі “На “панскіх” могілках Плябані”. Выданне пабачыла свет у гэтым годзе ў межах новай кніжнай серыі “Гістарычныя могілкі Беларусі”.

Кніга “На “панскіх” могілках Плябані” – першае выданне ў Беларусі, якое акрамя вуснай гісторыі, апісання культавай архітэктуры, рэдкіх старых фатаздымкаў, утрымоўвае грунтоўнае даследванне “панскіх” могілак Плябані праз прызму гісторыі, краязнаўства, мастацтвазнаўства, геалогіі і нават некрапалістыкі, якая толькі развіваецца ў нашай краіне.

У кнізе сабраны:

– падрабязная мапа могілак, у якой адлюстравана каля 600 надгробкаў,

– каталог захаваўшыхся надгробкаў з іх дэтальным апісаннем,

– фатаздымкі найбольш характэрных надгробкаў,

– пералічэнне і тлумачэнне могілкавых сімвалаў, прыклады эпітафій

– вызначэнне пагрозаў, якія існуюць для захавання некропаля.

Матэрыялы, размешчаныя ў кнізе, дазволяць любому, хто пажадае, правесці падобныя працы на гістарычных могілках свайго рэгіёну.

Ўкладальніца кнігі Вольга Сямашка распавядае: “Кніга прысвечана памяці Міхася Чарняўскага, Міхася Раманюка і Сяржука Вітушкі – асобаў, якія ў свой час спрычыніліся да прыборкі і даследвання плябанскіх могілак і магілы паўстанцаў Каліноўскага, якая на іх і знаходзіцца.

Выданне кнігі сталася вынікам палявых даследванняў могілак Плябані і самой вёскі ў перыяд з 2007 па 2013 гады высілкамі нашай ініцыятывы прыборкі і пашпартызацыі гістарычных могілак Беларусі. У нас атрымаўся даведнік-пуцяводнік, які дазволіць чытачу зазірнуць у невядомыя старонкі гісторыі Плябані 19-20 стагоддзяў, павандраваць па саміх могілках для азнаямлення з гэтым спецыфічным месцам памяці і пашукаць памерлых сваякоў, аддаць даніну памерлым”.

Акрамя гэтага для наведвальнікаў прэзентацый адкрыюцца таямніцы, якія плябанскія могілкі захоўвалі да гэтага часу:

– Чаму можна лічыць, што Каліноўскі перапахаваны ў Плябані?  

– Чаму з магілы паўстанцаў Каліноўскага ў Плябані на працягу стагоддзя тройчы знікала шыльда і дзе схаваны першапачатковы надгробак паўстанцам Каліноўскага?

– Дзе пахаваны мужчына-прататып пана Быкоўскага з п’есы Купалы “Паўлінка”?

– Чаму Плябань сталася месцам паломніцтва папскага нунцыя?

У праграме мінскай прэзентацыі 25 ліпеня: музыка Віктар Сямашка, паэты Віктар Жыбуль і Вера Бурлак, гісторыкі і адмыслоўцы ў галіне аховы могілак.

У суботу 27 ліпеня у Плябані: барды Тацяна Беланогая, Андрэй Касцень, музыка Віктар Сямашка і многія іншыя.

Месца правядзення прэзентацый 25 ліпеня:

г. Мінск, 25 ліпеня 2013 (чацвер), музэй Я.Купалы

Пачатак: а 19-й.

Уваход па музейных квітках 7 000 бел.руб.

Месца правядзення прэзентацый 27 ліпеня:

В. Плябань, 27 ліпеня 2013 (субота), Маладзечанскі раён, Мастацкая галерэя

Пачатак: 12-30

Уваход вольны.

Як даехаць у Плябань 27.07.2013 на прэзэнтацыю?

1) Электрацыя “1611 Мінск-Пас. – Маладзеча” – 08:52–10:08.

Выхад на прапынку Ласі. Час у дарозе 1 г. 16 хв.

Электрацыя “1613 Мінск-Пас. – Маладзеча” – 09:26–10:41.

Выхад на прапынку Ласі. Час у дарозе 1 г. 15 хв.

Электрацыя “1615 Мінск-Пас. – Маладзеча” – 10:50–12:07.

Выхад на прапынку Ласі. Час у дарозе 1 г. 16 хв.

2) Аўтамабільная траса Мінск – Маладзечна. Накірунак на Маладзечна, паварот налева за указальнікам “Плябань”.

3) Павяртаньне:

“6122 Маладзечна – Мінск-Пас.” – 14:01–15:18.

“6126 Маладзечна – Мінск-Пас.” – 16:20–17:37.

Паводле labadzenka.by.