У рамках свята “Нарачанскі вянок” 21 ліпеня ў НДЦ “Зубраня” адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па ўзняццю гіры, дартсе. Праводзіліся сеансы адначасовай гульні па шашках і шахматах.

Адбылася таварыская сустрэча па футболе паміж камандамі Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і НДЦ “Зубраня”. Першы тайм завяршыўся ўнічыю 2:2, аднак у другім мядзяльчане сталі дзейнічаць больш актыўна і выйгралі матч з лікам 6:3.

У валейбольным матчы каманда “Няптун” (Мядзел) перайграла каманду Занарачы. Лік па партыях 3:0, паведаміў дырэктар Мядзельскага ФАЦ Міхаіл Чаркасаў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.