Вечарам у аўторак тэмпература вады ў возеры Нарач склала 26,3 градуса.

Але гэта не максімальная тэмпература ў гэтым сезоне: 5 ліпеня вада прагрэлася да 27 градусаў, паведаміў начальнік азёрнай станцыі “Нарач” Васіль Цяляк.

Раніцай у сераду, 31 ліпеня, тэмпература вады ў Нарачы была 23,1 градуса. Вымярэнні праводзяцца на адлегласці 30 метраў ад берага.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота belarus.by