А шостай гадзіне раніцы ў вёсцы Любань жанчына выйшла на двор, паглядзела, што ідзе дождж і грыміць гром. Зразумела, што праца на агародзе адкладваецца і пайшла далей спаць. Праз некалькі гадзін гаспадыню будзяць і кажуць, што ў яе згарэў хлеў.

Суседка гэтай жанчыны выйшла на вуліцу ў прыбіральню. Раптам пачула моцны выбух. Зірнула на хлеў, а з яго іскры пасыпаліся і пачалося ўзгаранне.

Усхваляваная жанчына адразу выклікала выратавальнікаў. У выніку пажару знішчаны дах і частка хлява. Прычына пажару – удар маланкі.

Пра гэта паведаміў інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Вілейскага раёна Аляксандр Казакевіч.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота yandex.by.