У суботу, 3 жніўня, каля вёскі Літва здарылася аварыя.

 – Кіроўца аўтамабіля МАЗ з прычэпам ехаў па аўтатрасе Маладзечна – Валожын, – кажа дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош. – Дарога пачала закругляцца направа і 37-гадовы мужчына пачаў прытарможваць. Ён не ўлічыў тое, што ішоў дождж, і прычэп вынесла на сустрэчную паласу.

Прычэп сутыкнуўся з КАМАЗам, за рулём якога сядзеў 54-гадовы жыхар Клецка.

КАМАЗ з’ехаў у кювет і перакуліўся. Мужчыну шпіталізавалі ў Маладзечанскую ЦРБ з закрытым пераломам левай шчыкалаткі, разрывам звязак і шматлікімі ўдарамі.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота ovesti.ru