Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта шукае сведкаў і відавочцаў аварыі, якая адбылася ў Маладзечне 22 ліпеня каля 14.00.

Аўтамабіль “Нісан Ноўт” (сіні хэтчбэк), які рухаўся па вуліцы Віленскай у бок вуліцы Чарняхоўскага, паблізу дома №201А збіў жанчыну. Тая пераходзіла дарогу справа налева па ходу руху транспарту. Жанчына атрымала цяжкія пашкоджанні.

Пераканаўча просім відавочцаў пазваніць па мабільным тэлефоне 8-033-6693248 альбо на нумар 771089 (ад 09.00 да 18.00 па буднях) следчаму Максіму Дзмітрыевічу Буткевічу.

Паводле інфармацыі Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Фота pushkin.ru