Крадзеж здарыўся ў панядзелак, 12 жніўня.

 – 23-гадовы маладзён пралез у хату праз фортку, – кажа намеснік начальніка Вілейскага следчага камітэта Яўген Мягкоў. – Зайшоў у пакой і ўкраў скрыначку з золатам. Частку золата ён паспеў прадаць.

Вечарам, калі жанчына вярнулася дадому, убачыла, што няма скрыначкі з залатымі ўпрыгожваннямі.

Яна падазравала, што яе пляменнік, які таксама жыве ў Вілейцы, схільны да крадзяжоў.

Міліцыя яго праверыла і вярнула жанчыне частку залатых упрыгожванняў, якія хуліган не праспеў прадаць.

Як стала вядома, маладзён такім чынам хацеў зарабіць грошы.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота iskra-kungur.ru