На пляцоўцы на гарадскім пляжы 10 жніўня прайшлі гульні на Кубак раёна па пляжным валейболе. У спаборніцтвах прынялі удзел 17 каманд.

Больш за ўсё іх было ва ўзроставай групе да 40 год. Тут перамаглі Андрэй Русак і Юры Шукела. Ва ўзроставай групе 40-49 год мацнейшымі былі Валеры Юрманаў і Леанід Шыдлоўскі, звыш за 50 год – Аляксандр Жыхар і Часлаў Вярбіцкі. Усе тры каманды-пераможцы прадстаўлялі аддзел адукацыі, спорту і турызму.

Аддзел інфармацыі.

Фота з архіву “РГ”.